Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

два выясьніцца. Аднак, ішлі дні, ішлі тыдні, лета ўжо мінула, пачыналася восень, а я ўсё сядзеў у тэй-жа камеры, ня ведаючы, колькі часу патрывае мая бытнасьць у Бутырках.

Была гэта камера „пересыльная“, значыць прызначаная для вязьняў, якіх садзяць сюды тымчасова і адсылаюць далей. Сюды прыходзілі вязьні з сьледчых калідораў, і тут-жа ім абвяшчалі прыгавор: пераважна ссылка ў канцэнтрацыйныя лягеры на розны час.

Пераважалі сярод гэтых гаротнікаў сяляне, якія паўцякалі з далёкага выгнаньня, куды іх высылалі, ях „кулакоў“, цэлымі сем’ямі.

Жылі людзі недзе сярод пячорскае тундры ў драуляных бараках і кожны дзень удосьвіткі выходзілі на прымусовую работу ў лес. Дзеці, старыя, мужчыны, жанчыны — усе разам, сям’я пры сям’і, на супольных нарах. Тут-жа, у гэтым сьцюдзёным, цёмным і брудным бараку, адны паміраюць, другія — родзяцца.

Саромлівасьць у гэткіх абставінах занікае. Жывуць, як першабытныя людзі. Паміраюць ад цынгі, сухотаў, дызэнтэрыі, а найбольш — ад плямістага тыфусу. Паміраюць такжа ад зьнясіленьня, ад голаду. Плата за работу выдаецца ім у натуры, але норма працы такая вялікая, што выпаўніць яе, асабліва для чалавека слаба кормленага, вельмі цяжка, — дык работнік... не атрылівае поўнае порцыі хлеба, а гэтулькі, як старыя і дзеці: 200 грамаў.