Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАСКВА.

Бутыркі.

17-га ліпня былі мы ўжо на месцы. Доўга чакалі на вагзале, пакуль прыйшло аўта ГПУ — карэтка бяз вакон з закратаванымі дзьвярыма, у вастрожнай гутарцы называная „черный ворон“.

Была ўжо ноч, калі мы, спыніліся перад нейкай панурай брамай. Мае рэчы забралі, выдаўшы квіток, пасьля павялі ў лазьню і ўрэшце пусьцілі ў камеру, дзе на двух радох нараў спалі ўжо каля 40 асоб. Калі зьвякнуў ключ у замку, некалькі пастацяў паднялося на сваіх пасьцелях, пачало да мяне прыглядацца і ўрэшце распытывацца, хто я.

Мая заява, што я прыехаў з Салавецкага лягеру, выклікала сэнсацыю. Пачалі закідываць мяне пытаньнямі. Бо большасьць — гэта былі кандыдаты на высылку ў канцэнтрацыйныя лягеры.

— Таварышы, — запытаўся і я, — дзе мы? На Лубянцы?

— У Бутырках, — быў адказ.

Я ўздыхнуў лягчэй. Бо дагэтуль быў перакананы, што папаў на страшную Лубянку № 2, што сяджу ў вастрозе ГПУ. Хаця і Бутыркі гэтак сама падлягаюць ГПУ, мне яны, нет ведама чаму, не выдавался гэткімі грознымі.

Я спадзяваўся, што справа мая праз дзень-