Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наньня, што калі, у працягу блізу сямігоднае бытнасьці маей у няволі, ані голад, ані тыфус, цынга ды іншыя хваробы ня здолелі зьнішчыць мяне фізычна, дык пастаноўлена зрабіць мне новую справу і — у найлепшым выпадку — даць яшчэ 10 гадоў лягеру... Але якую справу? У чым мяне абвінавачваюць?

Прыехалі ў Ленінград. На вагзале вялізарны натоўп. Я сядзеў тут пад наглядам аднаго жаўнера, бо другі некуды пайшоў — выпаўніць нейкія фармальнасьці. Цяпер я ўжо ведаў напэўна, што едзем у Маскву. Ад часу да часу зварачаўся да мяне нехта з таўпы, пытаючыся, калі йдзе нейкі поезд, што рабіла вялікі клопат майму канвою, бо як вязень, я ня меў права гутарыць з публікай.

Адзначаю, што сваім вонкавым выглядам, у у катаржнай вопратцы, я мала адрожніваўся ад гэтае бедна апранутае таўпы. Людзі думалі, што і я — такі-ж падарожны, толькі еду ў кампаніі з жаўнерам, і ніхто не дагадваўся, што перад ім — салавецкі вязень. А быў я адзеты так, што ў нас на Беларусі й дзяды лепш апранаюцца... З гэтага можна судзіць аб агульным вонкавым выглядзе публікі ў колішняй сталіцы Расеі.

Заняўшы месцы ў іншым поезьдзе, паехалі мы ўрэшце на Маскву.