Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

туну (у ізалятары вастрожныя правілы забараняюць курыць), пануры таварыш, душнае паветра — усё тэта выклікала ў мяне вельмі суммы настрой.

Бо-ж чорт яго ведае, што тут сталася! За ўвесь час бытнасьці маей на Салоўках мяне ні разу не садзілі ў ізалятары, і толькі цяпер, у сёмым годзе адбываньня кары, доля судзіла мне і з ім пазнаёміцца! Мусіць нейкае непаразуменьне! А мо‘ нейкі „сексот“ дзеля помсты зрабіў на мяне фальшывы данос? А мо’ я калі сказаў нешта неасьцярожна, і гэта дайшло да ведама ўлады? Часу на разважаньні было ў мяне даволі, і ў маей галаве мятусіліся самыя разнародныя дагадкі, быццам стая вераб’ёў, злоўленых у клетку.

Ах, гэтая няпэўнасьць!.. Як яна мучыць!

У дарозе.

Праз два дні мяне вывелі з ізалятара, далі 7 салёных рыбаў і 1½ кіляграма хлеба, пасадзілі з двума канвойнымі жаўнерамі на воз, і мы паехалі на чыгункавую станцыю. Куды едзем, я ня ведаў. Адзін з жаўнераў сказаў, што ў Маскву; другі нешта буркнуў пра Ленінград. Гэта — сыстэма: не казаць вязьню праўды. Мая трывога ўсьцяж узрастала, тым больш, што канвой (пэўне, згодна з дадзенай яму інструкцыяй) пільна сачыў за мной. Мне забаранялі ўставаць з лаўкі, выглядаць праз вакно. Кожны мой рух на лаўцы выклікаў неспакойны, пільны пагляд канвою.

У выніку разважаньняў я дайшоў да перака-