Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыбег, запыхаючыся, пасланец ад ИСО, клічучы мяне чым хутчэй з сабою:

— Хутка! Разам з рэчамі — марш у ИСО!

Я ажно зьбьлеў ад жаху. У чым справа? Ніякае віны я не пачуваў за сабою. — Ах, праўда! Я прыпомніў, што колькі дзён назад у мяне ўкралі пропуск на права выхадзіць за калючыя дроты. Той, у каго кралі гэткага роду дакумант, адказваў звычайна двухтыднёвым арыштам. Але гэта не датычыла ИСО. Дык калі клічуць мяне да гэтае установы, значыць, што справа шмат паважнейшая...

Аднак, на разважаньні часу ня было. Хуценька зьвязаў я свой клунак, ускінуў на плечы дый пайшоу за маім правадніком. З ИСО, нічога мне ня кажучы аб прычыне майго арышту, павялі мяне ў ізалятар.

Пасадзілі мяне ў малой камеры — разам з былым дазорцай, які чакаў прыгавору за тое, што ўдарыў прыкладом зладзея, якога вёў у вастрог. Цяпер за гэткія паступкі сурова караюць, і мой прыпадковы таварыш быў вельмі занепакоены сваім лёсам. Гэта быў малады вясковы хлапец, якога выслалі на пяць гадоў у лягер за неаплату падатку збожжам.

Пачалося ўжо кароткае паўночнае лета. Было вельмі цёпла, а ў нашай камеры, у якой адчынялася толькі малая фортачка, было нават горача і душна.

Няпэўнвсьць майго палажэньня, нястача ты-