Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прадукты, якія ад часу да часу зьяўляюцца ў крамках.

Газэта і радыё.

Што другі дзень выходзіць тутака друкаваная газэта „Трудовой Путь“, рэдагаваная і складаная вязьнямі. Газэта ўсьцяж заклікае да павялічэньня выдайнасьці працы і кляйміць усякія правіннасьці вязьняў.

У кожнай роце і ў кожным прадпрыемстве ёсьць радыё — галосьнік, злучаны з цантральнай станцыяй на Вэгеракшы.

У працяту ўсяго дня чуем заахвочваньне да насьлядаваньня найлепшых ударніцкіх брыгадаў і словы асуджэньня ды пагрозы адказнасьцяй для тых, хто не спраўляецца з сваей рабочай нормай, — а ў вечары злучаюць нас з Масквой, скуль чуем лекцыі, бягучыя весткі (і там усё ў ударніцкіх тэмпах), канцэрты, опэру. У самую поўнач (паводле заходня-эўрапэйскага часу — у 10 гадзін вечара) чуюцца нязьменна гукі савецкага гімну (інтэрнацыяналу), і пасьля да 2-ое гадзіны ўначы злучаюць нас з сталіцамі эўрапэйскіх гаспадарстваў. Слухалі мы часта Бэрлін, Вену, Прагу, Варшаву...

Пасьля ўсіх гэтых няўстанных гутарак аб „ударніцтве“ і „спаборніцтве“ дзіўнае ўражаньне робяць гукі фокстроту, якія плывуць да нас з нейкае эурапэйскае кавярні. У пярэрвах чуваць бразганьне пасуды, гул галасоў людзкіх... Галодны, у