Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аднак, тамака з сталымі жыхарамі ніякіх зносінаў ня маюць, бо гэта магло-б медь прыкрыя для адных і для другіх вынікі.

У некалькіх крамках, якія ёсьць у мястэчку, гэтак сама няма еміны, як у крамках лягерных. На тутэйшым торжышчы можна дастаць толькі два прадукты: малако — па тры рублі бутэлька (паўлітровая) ды часамі — чорны хлеб па б-8 рублёў за кіляграм.

Кормяць вязьняў на „Вэгеракшы“ зусім так сама, як і на Салоўках: даюць салёную рыбу ды поліўку з рыбы. Дык згаладалыя людзі цягаюцца па беразе ракі, шукаючы адпадкаў еміны, бо ўсякія адпадкі і сьмяцьцё скідаюць тутака на берег ракі.

Варункі жыльля тут шмат горшыя, чым на Салоўках. Вязьні жывуць у драўляных бараках, поўных клапоў, на двух-паверхавых нарах. Няма й гутаркі аб тым, каб чалавек меў хоць нейкую полачку над галавой — дзеля асабістага карыстаньня: гэтак тут цесна. Тыя, што памяшчаюцца на ісподніх нарах, трымаюць свае рэчы, судзьдзё і прадукты — у скрыначках пад нарамі, а хто на верхніх, той мусіць трымаць усё дабро ўгаловах.

Крадуць так сама часта, як і на Салоўках.

Наганяюць да працы паводле пануючае ў СССР сыстэмы „ударніцтва і спаборніцтва“. Усе залічаюць сябе да „ударнікаў“, усе стараюцца апярэдзіць другіх у выкананьні работы вышэй нормы, бо інакш не атрымаюць права купляць