Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жа знаходзяць ахвотнікаў. Але хлеб выдаецца толькі паводле нормы, і ў вольнай прадажы яго няма.

Таварамі, якіх заўсёды можна дастаць у крамцы, колькі хочаш, есьць: парашок да зубоў, памада да вуснаў, пудра, кармін і іншыя падобныя касмэтыкі. І яны маюць даволі набыўцаў: гэта — жанчыны, якія малююцца, каб сябе прыхарошыць...

Цікаўна выглядае гэткая „какетка“ ў выкрыўленых войлачных ботах, у шэрым вастрожным кафтане, з загрубелымі ад цяжкой работы рукамі і — з памаляванымі начырвона вуснамі, з вачыма падведзенымі чорным алоўкам...

Прадаваць „одэколонь“ забаранялі, бо гэты прадукт, таньнейшы за кантрабандную манапольку, якую прывозілі матросы, замяняў вязьням гарэлку.