Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А голад з кожным годам дакучаў усё больш і больш. Калі ў першыя гады маей бытнасьці на Салоўках нас кармілі сачэўкай, грачанай кашай, бульбай, а часам і на мясе зупу варылі, дык цяпер бульбу бачылі мы вельмі рэдка, аб гароху, грэчцы ды сачэўцы даўно забыліся, і асталася адно толькі салёная рыба „тарань“, якой кармілі нас і на сьнеданьне, і на абед. З гэнае рыбы варылі поліўку, крыху запраўленую прасянымі крупамі ці салёнымі паміродамі, вельмі рэдка — бульбай.

Адны кралі, каб мець на гарэлку і карты, другія — каб не памерці ад зьнясіленьня. Хто ня краў, вышуківаў на сьметніках галоўкі ад селядцоў, косьці ад „тарані“ дый гатаваў сабе іх з вадой, дадаючы крапівы. Ня дзіва, што беспасрэдна пасьля зьліквідаваньня плямістага тыфусу пачалася новая эпідэмія — тыфусу брушнога і дызэнтэрыі (крываўкі), а адначасна сярод моладзі зьбіралі свае жніво сухоты, пашыралася цынга і скульлё. Каты ў лягеры счэзьлі: іх паелі. Калі захудалая сучка, якая бадзялася па лягеры, шукаючы, як і вязьні, пажывы на сьмятніках, прывяла раз шчанят, дык і тыя ўсе ураз-жа апынуліся ў кацялкох згаладалых вязьняў.

У лягерных спажывецкіх крамах рэдка бываюць спажыўныя прадукты. Часамі разыйдзецца вестка, што прывезьлі ў крамку бочку нейкае скісшае мармаляды. Ураз-жа перад крамкай зьбіраецца „калейка“, і ўсё мігам распрадаецца. Часамі зьявіцца бочка падгнілых селядцоў, і яны ўраз