Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыў „днявальны“. Аднак, зладзеі пралазілі ў нашае жыльё праз вакно ці то па драбіне, ці — па прыстаўленых дошках. У „калейцы“ да кухні, у тэатры — усюды, дзе быў натоўп, зладзеі-фахоўцы ачышчалі кішані неасьцярожных „фраераў“. У вязьня, які варочаўся ў сваю роту з толькі-што атрыманай пасылкай з прадуктамі, пасынку вырывалі з рук. Недзе воддаль бандыты проста хапалі сваю ахвяру за горла і рабавалі ўсё, што было ў кішанёх. Кралі ўсё: грошы, тытун, вопраткі, бялізну, а галоўнае — спажыўныя прадукты.

Злоўленых на месцы крадзежы каралі ня больш, як двухтыднёвым арыштам.

Пасьля выявілася, што начальнік салавецкага лягеру, Мордвінов, разам з некалькімі працаўнікамі аслаўленага ИСО быў у хаўрусе з зладзеямі. Зладзеі свабодна кралі і за паблажку з боку адміністрацыі дзяліліся з апошняй сваей здабычай...

Ізноў, быццам гром з яснага неба, звалілася камісія з Масквы. Ізноў некалькі асоб расстралялі. Мордвінов, як і ягоны папярэднік Зарін, павандраваў на 10 гадоў у канцэнтрацыйны лягер. Аднак, крадзежы ня спыніліся. Зладзеям патрэбны грошы на гарэлку, а матросы, якія патайна прывозяць манапольку на Салоўкі, рызыкуючы канфіскатай катрабанды і карай, за кожную бутэльку бяруць бадай у дзесяць разоў даражэй, чым самі плацяць! Патрэбны грошы і на гульню у карты. Урэшче — і голад трэба-ж неяк заспакоіць...