Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

легамі ў цёплай манастырскай цэлі; але заўтра мог ізноў апынуцца ў сцюдзёным бараку недзе сярод карэльскіх лясоў...

Раптам былая генаральша ўскочыла назад у канцылярыю:

— Паночку! Голыя... Голыя людзі!

Я выглянуў за дзьверы: адзін за адным па тэатральных усходах ішлі, кіруючыся да фойе, людзі... голыя! Зусім голыя. Чорнаскурыя грамадзяне падзваротнікавых краін носяць на бёдрах вязьмо, а пазбаўленыя ўсіх грамадзкіх правоў салавецкія вязьні ішлі, ляскаючы зубамі і дрыжучы ад холаду, абсалютна галышом. Некаторыя з іх мелі ў рукох увязаныя на шнурку свае „рэчы“: пустую бляшанку ад кансэрваў, якая служыла ім адначасна за кубак, міску і лыжку... Іншае маемасьці ня мелі.

Я глядеў з жахам, ня веручы сваім вачам. Гэта-ж дзеялася не пад роўнікам, а на Белым моры, пад 65 градусам геаграфічнае шырыні, у адлежнасьці толькі 200 кілямэтраў ад палярнае краіны — і датаго-ж у сьнежні!..

— Які жах! Які жах! — выкрыківала пафранцуску экс-генаральша, заламываючы рукі.

Сярод галышоў былі пастаці з накіненымі на плечы мяшкамі ды рознымі лахманамі, каторыя хіба-ж мала грэлі іх намерзлыя целы. На 200 вязьняў гэтае партыі я налічыў 32 галышоў. Рэшта мела нейкія лахмоцьці. I гэтыя людзі пераплылі 5 кілямэтраў на лодках па моры —