Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзеля ілюстрацыі адносінаў раскажу аб адным факце, які здарыўся ў 1928 годзе.

Голыя... ў сьнежні!

У вольныя ад прадстаўленьяў дні тэатральнае фойе было месцам зборак для прыбываючых з філіяў партыяў вязьняў. Вязьняў тут усьцяж перакідалі з аднаго месца ў другое. Усьцяж — у меру запатрабаваньня на рабочыя рукі — перавозілі транспорты работнікаў-катаржан з аднае філіі ў другую.

Было гэта ў сьнежні 1928 году. Мора йшчэ не замерзла, але ўжо густа пакрылася крыгамі. Ждалі прывозу партыі вязьньў з суседняга вострава Анзэра.

Я сядзеў у тэатральнай канцылярыі, перапісываючы ролі. За другім сталом сядзела жанчына — колішняя генаральша, а цяпер — як і мы ўсе — у катаржнай вопратцы: яна спаўняла абавязкі касіршы ў тэатры.

На лесьвіцы пачуўся рух. Мая таварышка, кіраваная жаночай цікавасьцяй, кінулася да дзьвярэй, каб паўзірацца на прывезеную з Анзэра партыю, а я спакойна скручываў папяроску з махоркі, зусім ня квапячыся аглядаць абраз шмат разоў ужо бачаны: ідуць гаротнікі на новую работу, скуль ня ўсе вернуцца... Мо й мяне заўтра пагоняць у лес пілаваць дровы. Праўда, цяпер я быў акторам, меў „блат“, што ў салавецкай гутарцы значыць упрывілеяванае становішча, — жыў з ка-