Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шанцуе і няма ўжо грошы, каб іграць далей, дык ён будзе іграць на порткі ці боты... таго „фраера“, што сьпіць тут-жа на нарах, а калі прайграе, дык „сумленна“ ўкрадзе праіганую чужую рэч і аддасьць выйграўшаму. Калі ж няма пад рукой „фраера“, ён гатоў іграць на палец ад сваей рукі і ў выпадку пройгрышу без ваганьня адсячэ яго сякерай, каб кінуць яго шчасьліваму іграку. Мне ведамы гэткі выпадак. Кыміналіст I. К. прайграў сваю палюбоўніцу, якая была ўцяжку. Нібы то дзеля пагулянкі завёў яе ў лес, дзе ў умоўленным месцы чакалі шэсьць учорашніх ігракоў, і тамака ўсе яны пачародзе згвалтавалі дзяўчыну (Салоўкі, 1928 г.). Доўг чэсьці быў сплочаны, як належа, у 24 гадзіны! Магчыма, што няўдалы ігрок ня быў пазбаўлены пэўнага сантымэнту да сваей прыяцелькі, але — доўг перад усім! А дзяўчына, баючыся помсты, маўчала, не адважаючыся пажаліцца адміністрацыі...

Абакрасьці „свайго“ — ня можна; украсьці ў „фраера“ апошнюю кашулю — учынак зухаваты.

Гэтак сьвет злачынцаў прызнае дзьве этыкі: адну ў узаемных адносінах сярод „сваіх“, другую а мо’ лепш — ніякае, калі справа датычыць „фраераў“.

Дык узаемныя адносіны паміж „каэрамі“ і „соцыяльна блізкімі“ заўсёды былі варожыя. „Соцыяльна блізкія“ абкрадалі „каэраў", а тыя, займаючы ў лягеры вышэйшыя становішчы, імсьціліся за гэта над „соцыяльна блізкімі“.