Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саначках. Гожа адзначыць, што ўсе гэтыя віды спорту былі даступныя для ўсіх, а патрэбныя прылады, як лыжы і г. д., былі казённыя.

Падзел вязьняў.

Адміністрацыя дзеліць вязняў на дзьве катэгорыі: „каэраў“ і „соцыяльна-блізкіх“. Два розныя сьветы, дзьве псыхікі, дзьве этыкі.

Крымінальныя вязьні, якіх я меў няпрыемнасць пазнаць падчас прымусовае вандроўкі па розных вастрогах, самі дзеляць чалавецтва на дзьве выразна адрозьніваючыся часьці: „мы“ і „яны“. „Мы“ — гэта ўсе тыя, хто жыве ў нязгодзе з правам, гэта — зладзеі, бандыты, ашуканцы і г. д., паразіты на деле грамадзянства; „яны“ — гэта так-званыя „фраеры“, той мурашнік людзкі, які творыць пэўныя вартасьці, які працуе, піша кодэксы, мае ў сваіх руках органы бясьпечнасьці і г. д.

Першыя — гэта выбранцы лёсу, род надлюдзкі, якому ўсе дазволена; другія — ілоты, няздольныя „да нічога лепшага“. Першых абязывае пасярод „сваіх“ свая ўласная этыка, якая не абыймае „фраераў“. Доўг часьці пры гульні ў карты „свайму" мусіць быць выплачаны ў 24 гадзіны; дадзенае „свайму“ слова мусіць быць датрымана. Наадворот, у адносінах да „фраера“ дапускаецца ўсякае круцельства. Калі падчас гульні ў карты (а ўсе крыміналісты з захапленьнем іграюць у карты) некаму з іх сяньня не