Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты. Тлумаэчньні даваў спэцыяльна вызначаны музэйны праваднік. Гістарычны аддзел паказвалі вельмі павярхоўна, насьпех, а тлумачэньні даваліся ў духу процірэлігійным.

Нейкі час я выпаўняў абавязкі музэйнага стоража. Мае абавязкі былі нязложныя: я прахаджваўся па музэйных калідорах, а часамі выстайваў пад дзьвярыма, пілнуючы, каб „соцыяльна блізкія“ не павыкрадывалі экспанатаў.

Бадай што-дня, калі я выходзіў на музэйны ганачак, падходзіў да мяне пакорна нейкі селянін спад Тулы, сярэдняга веку, і прасіў дазволу памаліцца. Я ўважліва разглядўся ў-ва ўсе бакі і, пераканаўшыся, што ніхто ня бачыць майго службовага праступку, вёў селяніна ў гістарычны аддзел. Тут — паводле праваслаўнага звычаю — ён, жагнаючыся, нізка кланяўся на ўсе чатыры куты пакою, а пасьля падыходзіў да трунаў сьвятых і адбіваў паклоны.

Па твару ў яго плылі сьлёзы...

У 1933 годзе ў музэі была праведзена рэарганізацыя. Гістарычны аддзел быў для публікі зачынены.

Спорт.

У савецкіх лягерах вялікая ўвага зварачаецца на фізычныя практыкаваньні. На Салоўках была адумысная спортовая плошча, дзе ўлетку адбываліся розныя гульні, а зімой была зроблена коўзанка; апрача таго зімой езьдзілі на лыжах і на