Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спасярод расейскіх кніг западозраныя з ідэолёгічнага гледзішча творы былі ад часу да часу забіраны, дык кніг у чужых мовах ніхто не правяраў. Вось і сустракаліся тут гэткія дзівосы: сярод францускіх кніг я знайшоў нейкую старую дыдактычную аповесьць для дзяцей, у якой была праведзена гэткая думка: памятайце, дзеткі, што сумленныя людзі бываюць ня толькі сярод маркізаў; здараецца часамі, што сумленнымі бываюць і людзі бедныя...

Музэй.

Быў у нас і салавецкі музэй, які складаўся з трох аддзелаў: аддзел прыродазнаўчы, у якім былі сабраны мёртвыя экспанаты салавецкае флёры і фауны; аддзел прамысловасьці — з выстаўленымі ў ім узорамі вырабаў тутэйшага промыслу й рамясла (гарбарні, сьлесарні, ганчарні, сталярні і г. д.), аддзел гістарычны, дзе сабраны іконы, узятыя з цэркваў, некаторыя з іх вялікае мастацкае вартасьці, тонкае работы крыжы рознага кшталту і вагі, зялезныя ланцугі з крыжом на канцы (вериги) якія насілі праваслаўныя манахі дзеля пакуты цела, і іншыя памяткі з старога манастыра. Але найбольш прыцягвалі да сябе ўвагу старыя рэліквіі — „мощи“ сьвятых Засімы і Савація, закладчыкаў салавецкага манастыра, замкнёныя ў шкляных скрынях.

Аглядаць музей дазвалялася толькі групамі пад кіраўніцтвам узгадаваўцы або каманданта ро-