Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кветкі. У гародчыку стаяла драўляная капліца, аберненая ў чытальню часопісаў. Вось раз — на вялікае нашае зьдзіўленьне — пачуліся ў гародчыку гукі нашага вастрожнага аркестру. Камандант абходзіў нашыя камеры, выбіраў спасярод нас людзей, вонкава выглядаючых больш прыстойна, і пасылаў у гародчык. Тамака былі расстаўлены сталы, за якімі сядзелі вязьні, іграючы у шахматы ці пераглядаючы часопісы. Нагналі сюды-ж і жанок з „женроты“ і дазволілі ім пабыць разам з мужчынамі. А воддаль стаяў маханік з апаратам і накручваў фільм. Ведама, палажэньне было такое нязвычнае, што сьмеху й жартам ня было меры, — ну, і фільм удаўся, як мае быць: даў абраз салавецкай радасьці...

Пасьля мы аглядалі свае радасныя твары, бачылі, як ахвоча выходзім на работу, як весела працуем, як адпачываем пасьля працы, займаючыся культурнымі гульнямі...

Фільм свайго дапяў: разыйшоўся па СССР. Маці мая пісала з Менску: „Я бачыла ў кіне вашае жыцьцё на Салоўках. Значна супакоілася. Бачу, што там ня гэтак блага, як я думала...“

Я, пэўне-ж, адказаў ёй, што мне вельмі добра, бо інакш цэнзура ня пусьціла-бы пісьма.

Бібліятэка.

Вялікую асалоду ў жыцьці дае бібліятэка. Бібліятэка на Салоўках была вельмі багатая: былі ў нас кнігі блізу ў-ва ўсіх эурапэйскіх мовах. Калі