Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за свой сьмелы паступак. Думаю аднак, што некаторыя з іх цяжка адпакутавалі за сваю адвагу...

Вестка аб гэтай гутарцы шыбка разьняслася па лягеру. Мы былі перакананы, што гэты „дысонанс“ устрымае пяро пісьменьніка ад выпісваньня пахвал савецкай палітыцы.

Сталася інакш. Праз колькі тыдняў прачыталі мы ў савецкай прэсе словы захапленьня Горкага жыцьцём вязьняў у салавецкім лягеры...

А сам ён, пабыўшы пару дзён на салавецкім востраве, вярнуўся на сонечны востраў Капрі (у Італіі)...

Злыя языкі кажуць, што, жывучы за межамі савецкага гаспадарства дый маючы адкрыты для сваіх твораў абшырны кніжны рынак у Расеі, ня цяжка захоплівацца савецкім „соцыялістычным будаўніцтвам"... „Контррэвалюцыянеры“ кажуць, што як-ні-як лягчэй дышыцца ў бацькаўшчыне фашызму, дзе прыватныя віллы не канфіскуюцца, чым у бацькаўшчыне соцыялізму, дзе лішняй раскошай лічыцца — мець два асобныя пакоі...

Кіна.

Апрача тэатру было ў нас кіна — пару разоў на тыдзень. Найцікаўнейшы быў у кіне сэанс у 1928 годзе, калі мы пабачылі на экране — „саміх сябе“.

Памятаю, як рабіліся здымкі да гэтага фільму. Перад нашай ротай быў гародчык, у якім улетку пробавалі расцьвісьці нейкія рахітычныя