Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На Салавецкім востраве існавала папраўчая калёнія для малалетніх праступнікаў. У асобных бараках гуртавалі моладзь спасярод крыміналістаў. На фоне агульнае пасыўнасьці „ка-эрау“ гэтыя маладыя зладзеі, душагубы, падпальшчыкі, гвалтаўнікі прадстаўлялі яркую пляму сваей юнацкасьцяй, бунтарствам, гуляньнем з небяспекай.

Нажовыя расправы, крадзежы і іншыя злачынствы былі сярод іх бадай штодзенным зьявішчам. Патрымаўшы нейкі час у гэтай салавецкай калёніі, дзе іх стараліся ўзгадаваць на прававерных савецкіх грамадзян, убіваючы ў здэгенэраваныя мазгаўні мудрасьць „политграмоты“, большасьць пасьля пасылалі ў калёнію для малалетніх злачынцаў у Балашове, пад Масквой, дзе іх спасобілі на агентаў крымінальнае паліцыі, бо ў гэтай галіне яны маглі быць вельмі карыснымі, дзякуючы сваім старым сувязям у сьвеце злачынцаў.

Ня ведаю, як гэта сталася, але назаўтрае Горкі неяк вызваліўся спад апекі сваіх „гаспадароў“ і сам адзін выбраўся на вандроўку па востраве. Тут прыпілнавані яго гадунцы калёніі, папрасілі ў свой барак і пачалі апавядаць аб біцьці вязьняў за невыпаўненьне работы, аб распрананьні зімой, аб працы над сілы, аб благой страве...

Горкі ўважліва слухаў гэтага апавяданьня, не выказваючы аднак свайго пагляду на гэтыя справы.

Ня ведаю, ці і як былі пакараны „каляністы“