Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ма туляліся па царскіх вастрогах і, як Горкі, лятуцелі аб вольнай Расеі.

Твар Горкага выяўляў — страшэнную нуду... Сядзеў ён зьлёгка згорбіўшыся і бязуважна глядзеў на эстраду, з якое плылі гукі музыкі, песьняў — усяе праграмы, укладзенае на ягоную чэсьць.

А мо’ гэта мне толькі здавалася? Мо’ аўтар „Буревестника“ шыбаў думкай у мінулым, мо’ раўнаваў сябе даўнейшага з сабой цяперашнім? Мо’ гэта было выражэньне не нуды, а — суму ашуканых надзеяў, выражэньне болю ад дакораў сумленьня?..

∗     ∗

Якія ўражаньні выклікалі ў Горкага Салоўкі? — гэткае пытаньне задавалі мы сабе. Праўда, самастойна савецкі пісьменьнік ня ступіў тут ніводнага кроку, бо ўсюды пры ім хадзілі агенты ГПУ. Як турысты, адведываючыя СССР, бачаць толькі тое, што ветлівыя гаспадары хочуць ім паказаць, гэтак і Горкага вадзілі толькі туды, дзе ён мог убачыць толькі дадатнія бакі. Ды не! — думалі мы: — чалавек з гэткім багатым жыцьцёвым дасьведчаньнем здолее дагледзіць укрываную праўду, перад праніклівым вокам Горкага праўда не схаваецца...

Якія рэвэляцыі надрукуе Горкі ў газэтах пасьля свайго павароту з Саловак? — пыталіся мы ў сваей наіўнасьці...

∗     ∗