Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Яго“ — значыцца попутчіка.

У камэндантуры ГПУ звычайная процэдура. Адзін „здаў“, другі „прыняў“, расьпісаўся. Пасьля вобыск. Пасьля нейкі калідор, рад дзьвярэй. Адны з іх адчыніліся перад попутчікам. Нары, вакно з рашоткай. Брудныя, са сьлядамі клапоў сьцены…

А пасьля доўгія гадзіны панурых думак, можа дні і ночы, а можа месяцы, а можа гады нават.

Думак, якія пачаліся ў дзень новага году, ды якія давялі попутчіка да перакананьня, што аднак „наши пути расхкодятся“.

Думкі.

Гэтым „попутчіком“ быў аўтар вось гэтых успамінаў.

Але, запраўды, я ехаў туды як „попутчік“, сымпатык, веручы сьвята, што там творыцца новае харошае жыцьцё, што там на культурнай беларускай ніве буду мець шырокае поле дзеля працы.

Нядзіва! Дыкжа-ж я гэтулькі чуў аб „вялікім савецкім будаўніцтве“, аб росквіце ў старонцы пралетарскае дыктатуры навукі, мастацтва, тэхнікі, абсамавызначэньні народаў, якія „дабравольна“ злучыліся ў саюз савецкіх рэспублік, і ў канцы — што для мяне, як для Беларуса, было найбольш заманчыва, — я чуў аб беларусізацыі Беларускай Савецкай Рэспублікі: аб дзяржаўных тэатрах, аб школах, аб шырокай выдавецкай рабоце…