Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І Філёр паслушна палез пад лаўку попутчіка на паказанае яму месца.

Чэкісты далей гутарылі аб розных рэчах. Пасьля заснулі. Заснулі і ўсе пасажыры ў вагоне. Ня спаў толькі попутчік і яго вартаўнік — Філёр. Як толькі попутчік паварухнецца, сабака бурчыць. Попутчік стараўся нават ня дышаць, каб не злаваць свайго нямілага суседа пад лаўкай.

Дый як ён мог спаць! У галаве гудзелі думкі: за што? тут хіба напаразуменьне! поўна неспадзевак у гэтым саюзе савецкіх рэспублік! але за штож мяне? дык-жа я перамяніў свае адносіны да саветаў! дык-жа я ўжо даўно ані словам, ані пяром не выступаў проці іх! дык-жа я — „попутчік“! Я прыбыў сюды зусім легальна!.. Дык чаго-ж ім ад мяне трэба?

У адказ на гэтыя пытаньні Філёр няпрыязна бурчэў пад лаўкай.

Раніцай кампанія разьбілася. Пан са стрэльбай у футляры разьвітаўся з панам бяз стрэльбы і з ягонай дамай. Селі на звошчыцкія санкі: чэкіст побач попутчіка, дама ў іх на каленах, пры нагах разлёгся Філёр.

— Савецкая вуліца, ГПУ — скамандаваў чэкіст звошчыку.

Паехалі. Гэтыя сані вязьлі попутчіка ў няведамую будучыню.

— Федя! ці ты хутка вернешся? — спыталася дама чэкіста.

— Але. Скора. Вось только яго здам.