Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кестр. У лягеры аказаўся майстар, які ўмеў рабіць духавыя інструманты.

Вось як стварыўся тэатр, каторы пасьля згуртаваў паважныя акторскія сілы, сярод іх — даволі ведамыя імёны, а такжа аматараў, часта адзначаўшыхся запраўдным талентам.

Адведзіны Горкага.

Раз улетку прыехаў на наш востраў Максім Горкі.

Было гэта ў 1928 ці 1929 годзе, — добра ўжо не памятаю. Гады на катарзе гэткія падобныя адзін да аднаго, час плыве гэтак аднолькава, што хронолёгія здарэньняў не трымаецца ў памяці, — астаюцца толькі адны ўражаньні, модныя, нязьнішчальныя, але ня ўвязаныя ў ходзе часу.

∗     ∗

На прыезд дастойнага госьця ў салавецкім тэатры артыстычнымі сілалі вязьняў падгатаўляўся канцэрт з адборнай праграмай. Артысты мелі „трэму“ (дрыжыкі ад страху). Гадзіна, на якую быў назначаны пачатак канцэрту, мінула, але гасьцей у салі яшчэ ня было. Толькі шэрая маса вязь­няў запаўняла лаўкі.

Раптам пастаўлены ля дзіркі ў заслоне вартаўнік крыкнуў: „Ідуць! ідуць!"— і за кулісамі ўзьнялася гарачка: інспіцыент правяраў, ці ўсе ўчасьнікі канцэрту гатовыя, ці ўсе на сваіх мясцох.

Я ўлез на „каласьнікі“ (галерыю навакол сцэны за кулісамі), прытуліўся вокам да дзіры,