Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— па вёсках. Тамака ня толькі ня зьменшыўся лік веруючых, але наадварот — рэлігійнае перасьледаваньне і тэрор узмоцнілі веру, спарадзілі жаданьне ахвярніцтва і мучаніцтва. Вясковы народ — за нячысьленымі выняткамі — рэлігійны і не паддаецца ані агітацыі, ані тэрору.

„Узгадаваньне вязьня“.

Савецкія вастрогі шмат увагі зварачаюць на ўзгадаваньне вязьня. Бо мэтай трыманьня ў вастрозе ў Саветах мае быць ня кара, але — паправа. Галоўную ўвагу зварачаюць на ўзгадываньне „соцыяльна блізкіх“ — гэта ёсьць: зладзеяў, душагубаў, бандытаў і да таго падобных крымінальных вязьняў. Бо яны быццам ёсьць ахвяры старога капіталістычнага ладу, і новы сацыялістычны лад стаўляе сабе за заданьне ліквідацыю сумнае спадчыны мінулых часоў. Дзеля ўзгадаваньня служаць: 1) лекцыі „политграмоты“ (палітычнае веды) — нібы свайго роду савецкага катахізму; 2) „узгадаваўчыя“ ўплывы; 3) „сьцен-газэты“, 4) „красные уголки“ (чырвоныя куточкі) і 5) кіна, клюбы, розныя лекцыі, тэатральныя прадстаўленьні і г. д.

„Политграмота“ ўводзіць у здэгенэраваныя мазгаўні крымінальных вязьняў паняцьце а клясовасьці, здабычах рэвалюцыі, дасягненьнях „пяцігодкі“, канстытуцыі савецкага гаспадарства.

За „ўзгадаваўцаў* („воспитатели“) назначаюцца тыя-ж вязьні, толькі ўжо даволі пазнаўшыя