Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крымінальны элемэнт — зладзеі, душагубы, бандыты, прастытуткі — блізу ўзе няверуючыя. Іхняя гутарка ўсьцяж перасыпаецца асаблівай маскоўскай лаянкай, у якой зьняважаецца памяць маткі. Кажуць, быццам гэтая лаянка сягае часоў татарскае няволі і была ўжывана наездчыкамі. Тады яна мела прынамся нейкі сэнс, бо, калі не адпавядала запраўднасьці, дык мела на мэце зьняважыць нявольніка. Цяпер гэтая агідная лаянка мае гэткі агульны і асаблівы характар, што часта два прыяцелі, якія доўга ня бачыліся, лаюцца ўзаемна гэтай лаянкай пры спатканьні ад... радасці, што спаткаліся! Бо ўся справа ў тым, якім тонам гэтая лаянка вымаўляецца: калі з пагрозай, тонам зачэпным — дык гэта зьнявага; калі-ж яе кажуць прыязным тонам ды з мілай усьмешкай, яна можа быць выяўленьнем радасьці, зьдзіўленьня, захапленьня.

Рэвалюцыя перарабіла гэту лаянку на агідную абразу Бога. Новая форма яе была вельмі хутка ўсімі прынята і цяперака блізу ня зыходзе з вуснаў савецкага зброду. Сярод гэткага акружэньня, сярод бязбожніцкіх выкрыкаў шапочуць свае малітвы веруючыя вязьні.

∗     ∗

Няраз распытываўся я ў знаёмых ксяндзоў, ці бальшавіцкая процірэлігійная агітацыя шмат паменшыла лічбу веруючых. І заўсёды чуў адказ: у гарадох — сярод моладзі, асабліва мужчынскае, запраўды можна пабачыць уплывы агітацыі. Інакш