Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А, мушу канешне з ёй пазнаёміцца! Ці шмат бярэ?

— Не, ня шмат. Я абяцала ей чвертку кіляграма цукру, як дастану пасылку ад мужа.

— Ах, запраўды ня дорага. Даражэнькая панячка, пазнаёмце мяне з ёю...

Дзьве падмазаныя жанчыны у вастрожных вопратках вядуць гутарку, як-быццам дзьве сьвецкія дамы, якія радзяцца, якой краўчысе даць шыць веснавы касьцюм...

Праходзе міма нехта ў даўгой шынелі.

— Гэта што за гутаркі! Чаму не на рабоце? Хто звольніў?

„Дамы“ сьпяшаюцца да працы: адна — бульбу перабіраць. другая — у прачкарню.

Рэлігійныя справы.

Да 1928 году на Салоўках былі два памяшчэньні, дзе раз на тыдзень дазвалялі адпраўляць набажэнствы: у вадным — праваслаўным сьвяшчэнікам, у другім — каталіцкім ксяндзом. Гэты нібы то касьцёльчык каталіцкі прадстаўляў невялікую будыніну ў лесе, у адлежнасьці кілямэтру ад цэнтралі лягеру — Крэмля, і ня мог зьмясьціць усіх жадаўшых памаліцца. Старыя-ж салавецкія цэрквы былі перароблены на вязьніцы. Замест абяцаных школаў — салавецкія вастрожныя казармы, у якіх жыцьцё вучыла нас вялікае праўды, што бальшавікі ўмеюць абясчэсьціць усё сьвятое. Нават самае слова „таварыш“, якое заклікае да