Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

У „капцёрцы“ (складзе) ўжо пануе рух. Ведама, як усюды, і тут — чарга людзей. Выдаюць летнія вопракі. Забіраюць ватаваныя порткі ды гэткія-ж курткі і даюць летнія порткі і палатняныя рубахі. Праўда, яшчэ сьцюдзена, яшчэ ад часу да часу сівер ганяе туманы сьнегу па востраве, але прыйшла пара зьмены вопраткі па календару, і гэтак мусіць быць.

У „капцёрцы“ крыкі, спрэчкі, нараканьні.

— Што ты мне даеш нейкія лахманы!

— Ды гэта-ж страшэнна бруднае! Дай мне нешта іншае!

— Мае порткі ня маюць ніводнага гузіка!

— Гэтая рубаха цесная для мяне! Давай другую!

— Бяры, што даюць, і — пайшоу вон!

На вастрожнай плошчы сустракаюцца нейкія дзьве жанчыны. Твары падмазаныя, вусны памаляваныя кармінам. Адна мае на нагах выкрыўленыя вастрожныя боты, другая — латаныя зімовыя валенкі, якіх яшчэ не пасьпела здаць у „капцёркў“.

— Ах, які ў вас, панічка, харошы „бушлацік“! Як добра ляжыць на вас! Якім чынам ён гэтак добра падагнаны?

— Ён перароблены.

— Самі перараблялі, сваімі рукамі?

— Не, маю краўчыху. Мая суседка, сьпіць на суседніх нарах.