Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Z-а за сыстэматычную адмову выпаўняць работу... — і гэтак далей...

на расстрэл.

Прысуд выкананы“.

—         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —

Закалеўшыя, варочаемся ў свае роты.

— Колькі? — пытаецца нехта.

— Я налічуў 123.

— Не 123, а 121. Ты памыліўся: былі з падвойнымі прозьвішчамі.

— Я гэта ведаю.

— Ды якая тут розьніца? Усе роўна...

— А ўсё-ж X-а шкода. Добры быў хлапец!

— Не шкадуй, мо ён сяньня шчасьлівейшы за нас...

— Аднак-жа, таварышы, гэта страшэнная рэч...

— Што?

— Гэта...

— Больш страшэнна, што мы ўжо гэтак звыкліся з усім! Нішто нас не ўзварушае. Раўнадушна стаялі мы тамака, на плошчы, слухаючы знаёмыя прозьвішчы, і нішто нас не ўзварушыла. Думалі толькі аб тым, каб чым хутчэй вярнуцца ў цёплую камеру — на гэтыя заклопленыя нары...

— Пакінь філёзофію... Дый чаго тут узварушацца? Ці ня ўсё адно?...

— От, лепш скажэце, чый чарод ісьці ў кухню „за кіпятком“?

— Сягоньня ягоны.

— Не, выбачайце, я ўчора хадзіў!