Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Не сварыцеся! Супакойцеся! Усьцяж тое самае...

— Глядзі, які далікатны!..

— Заткніце глоткі!

— Сволач!..

Рота варочаецца ў свае камеры. Спаць ужо ня варта. Трэба напіцца варатку.

— Мо хто пазычыць кусок хлеба?

— А калі аддасі?

— Заўтра — з пайка, які дастану...

— Ды ты-ж ужо раз пазычыў у мяне 200 грамаў і не аддаў!

— Брэшаш: аддаў!

— Не аддаў!

— Ціха! не дзярэце горла!

— Заткні сабе вушы, калі ня хочаш слухаць...

Рота варочаецца да нармальнага жыцьця.

—         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —         —

Вясна.

Плывуць дні, месяцы, гады. Здавалася бы, што шмат ёсьць перамен: адны паміраюць, другіх расстрэліваюць, іншых па сканчэньні кары ў лягеры вывозяць некуды на выгнаньне — у тундру пячорскую, нарымскі край або ў сібірскую тайгу. Але ўзапраўднасьці — нічога не зьмяняецца: астаецца вечная няволя.

Кожную вясну, калі мора стаіць яшче скаванае лёдам, прылятаюць зьвястуны вясны — чайкі і сваім дзікім крыкам напаўняюць паветра. Ко-