Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

квой пастроілі нас разам з іншымі ротамі чатырохкутнікам.

Па радох пралятаюць шэпты-дагадкі. Дзеля чаго нас у гэту зімовую ночку, гэтак рана — перад сьвітаньнем, пагналі на падворак і пастроілі на сьнягу?

Амністыя!..

Камусьці прыйшла думка, што радыё падало вестку аб шырокай амністыі. Дык сабралі нас тутака, каб прачытаць маніфэст аб амністыі...

Новы кодэкс?

Нехта іншы казаў, што ў Маскве зацьверджаны новы карны кодэкс, паводле якога найвышэйшай карай мае быць пяць гадоў вастрогу. Дык тых, што прасядзелі болей, будуць звальняць...

Ня дзіва, што сэрцы ў нас пачалі крэпка біцца, калі з боку галоўных варот паказаліся пастаці ў даўгіх шынелях... Зара ўсё будзе ведама!

— „Здравствуйте, рабочия роты!“

— „Здра!“ — вырваўся з некалькіх тысячаў грудзей адказ на прывітаньне даўгіх шынеляў.

Пачынаецца чытаньне прыказу. Даўгая літанія імёнаў... Хіба ўжо канец?.. Не! Яшчэ і яшчэ... Чытаючы перавачвае страніцы... Яшчэ далёка да канца... Ізноў і ізноў прозьвішчы... Калі-ж гэта скончыцца?

„Калегія ОГПУ прыгаворам з такога то дня засудзіла:

„X-а за спробу ўцёкаў,

Y-а за спробу ўцёкаў і спробу абязброіць варту,