Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэткае рэальнае! Ха, ха, вось жа-ж ідзе, адчувае, бачыць, слыша...

А ўсё-ж... Гэтулькі разоў бачыў ужо ў-ва сьне тое самае... Гэтулькі разоў, прачхнуўшыся, скрыгатаў зубамі ад злосьці, што паверыў сонным зьявам...

Дык і цяпер — сон?!

Не! То-ж ён жыве, гаворыць, кратаецца, датыкаецца да розных рэчаў...

Раздваеньне асабовасьці.

Што сон, што — ява? Але, калі ён на волі, дык чаму-ж не памятае тае вялікае часіны, калі выйшаў з вастрогу? Чаму тут у памяці — прорва?

І аднак-жа — усё гэткае праўдзівае, гэткае рэальнае! Усе гэтак шчыра сьмяюцца з ягонае трывогі, і ўрэшце, змучаны ўнутраным змаганьнем, ён паддаецца манлівай зьяве: „ну, добра, — я ўжо веру; толькі-ж скажэце, даражэнькія, калі гэта я вярнуўся да вас і чаму не памятаю гэтае багаслаўлёнае часіны?!...“

І ў гэты мамэнт стаецца нешта жахлівае: ен прабуджаецца!..

Ізноў вастрожныя нары, ізноў духата ад спацеўшых целаў; ізноў навакол храп ці стогны праз кашмарны сон...

Нехта закратаўся. Паліць серніка і б‘ець напаўшых на яго клапоў. Другі зьняў кашулю і шукае вошы. Недзе ў цёмным куце, сядзючы на нарах з падкручанымі паводле ўсходняга звычаю нагамі, ківаецца узбэк, які шлець свае малітвы Алла-