Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды варты спогаду. Вусны ў яго заціскаюцца, каб устрымаць сьлязу, якуя мімавольна цісьнецца да вока. Нічога! Ніякае весткі! Лепшая ўжо благая вестка, чым гэтая праклятая няпэўпасьць...

Лятуценьні і кашмары.

А пасьля — калі прыйдзе ночка, калі пачынаюць вылазіць із сваіх тайнікоў клапы, калі цішыня запануе на нарах, — вязень аддаецца лятуценьням.

Усе лятуценьні кіруюцца перад усім — да волі. Вязень бачыць сябе вольным — сярод сваіх блізкіх, такіх, якіх шмат гадоў назад пакінуў. Даўно гэта было, а ўсё-ж ён бачыць твары такімі, якімі яны былі тады, калі людзі ў сьпічастых шапках сказалі яму: „калі ласка з намі на часінку“...

А пасьля ніць лятуценьня снуецца далей. Ён лятуціць аб жыцьці спакойным, без заўсёднага страху, што ўначы пад дзьверы дому пад’едзе аўто з агентамі ГПУ і пачуецца стук: „адамкнеце!“ Лятуціць аб нейкім іншым жыцьці — мо’ недзе заграніцай, а мо і ў сваей бацькаўшчыне, але вольнай ад гэных трох ненавісных літараў... Лятуціць аб цяпле, аб сонцу, аб жыцьці сытым, вольным ад трывог...

А пасьля — лятуценьні ўсыпляюць яго, і... ізноў гэты страшэнны кашмар!

Здаецца яму, што ён — вольны. Ідзе па вуліцах роднага места. Але! ніхто-ж за ім сьледам ня йдзе... Аднак мо’ гэта — сон? Не! Навакол усё