Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліку ляжыць куча пісем. Творыцца чарга. Выклікаюць прозьвішчы.

Пісьмы! Якая-ж гэта нявысказаная радасьць, якое бязьмернае шчасьце — зімой, на гэтым выклятым востраве, адрэзаным ад сьвету, — дастаць пісьмо ад кагосьці, хто цябе кахае, хто па табе тужыць, бяссільна спагадае твайму лёсу, стараецца дадаць табе сілаў, каб вытрываў, асаладзіць твае жыцьцё надзеяй!..

Пісьмы!..

Але як-жа бедны той, каго сустракае расчараваньне — хто пісьма не дастаў!..

Іншыя чытаюць і перачытваюць атрыманыя пісьмы па некалькі разоў і ня могуць насыціцца словамі, пісанымі дарагой рукой. Праз ляды, праз сьнягі і шугу дасталі яны гэты кусок пеперыны, пакрыты словамі, якія, стараючыся ашукаць цэнзуру, падаюць весткі аб падзеях пад роднай страхой. Салавецкі вязень навучыўся чытаць паміж радкоў. Ён ведае, што, калі пішуць: „сястра хворая і ляжыць у бальніцы“, — дык гэта трэба разумець: сядзіць у вастрозе. Калі пішуць: „здароўе твайго брата вымагае даужэйшае бытнасьці ў санаторыі“, — дык гэта значыць: брат твой падзяліў твой лёс і павандраваў да нейкага канцэнтрацыйнага лягеру. Калі напісана: „дактары прызналі, што наш клімат шкодны для бацькі“, — чытай: твайго бацьку саслалі некуды ў нарымскі край ці ў пячорскую тайгу...

Але той, хто не дастаў ніякіх вестак, запраў-