Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кемі гэтак чаканую вестку: лодкі прыйшлі шчасьліа! — Значыць, нашыя пісьмы дойдуць да адрасатаў! Значыць, як лодлі вернуцца на Салоўкі, атрымаем — мо’ ўжо хутка — весьці ад тых, каго мы пакінулі там — на волі.

А тое, што людзі могуць загінуць, — аб гэтым ніхто не задумываецца. Жывучы ўсьцяж у небяспецы, нішчаныя масова хваробамі, аслабелыя ад голаду, маючы перад сабой пагрозу расстрэлу, салавецкія вязьні прывыклі мала цаніць чалавечае жыцьцё. Душа ў іх зачарствела, непадзельна запанаваў эгоізм, загубіліся ўсе лепшыя чалавечыя пачуцьці — літасьць, спагадлівасьць...

Пісьмы.

Зіма, доўгая паўночная зіма. У сухія морозныя ночы сьвеціць на небе паўночнае зіхаценьне. Навічкі, калі нехта ў камеры скажа: сяньня на небе „северное сіяніе“, — выбягаюць на вуліцу і з цікавасьцяй узіраюцца на нябачанае зьявішча. А „стары салаўчанін“ ужо раўнадушна глядзіць на гэтыя сьветлыя хмарынкі, што мігцяць на небе, на слупы сьвятла, што вырываюцца з-за небасхілу, або на йшчэ больш эфэктную адмену: на вялізарнае паўкола з шчарбатымі зубамі, якія паланеюць мігаючы, быццам нейкае блядое таёмнае полымя, прыкрытае шчытом...

Пісьмы!.. Пісьмы прыйшлі!.. Кожны сьпяшаецца да сваей роты, дзе ў днявальнага на сто-