Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

места пашпарту кій нам наказываеш?! Добрая, відаць, с цябе птушка!..

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. Рысь! Пэўна Рысь! Трьмайце, людзі!

БОНДАР і ДВОЕ ХЛАПЦОЎ. Трьмаць крэпка! Во які дужы. /Змагаюцца. Падарожны бароніцца і вырываецца. Бондар адбірае ў яго кій і кідае далёка ў бок/.

НАСТА. /Праз-соньня. Голас яе сонны, глухі жаласна расходзіцца па хаці/.

”Брацейкі мяне забілі,
Нож у сэрцэ утапілі”…

АЛЯКСЕЙ. Вяровак! Гэй, бабы! вяроўкі давайце!

ПАДАРОЖНЫ. /С-паміж абступіўшых яго людзей/. Пусьціце мяне на міласьць Божую! Пусьціце/ Я пайду ад гэтулъ, зараз пайду, на векі вечные пайду, нічога дрэннаго вам не зраблю! прападу з вачэй вашых, толькі пусьціце!

/Хлопцы сьмяюцца злосна. Алена з бакоўкі прыносіць пук вяровак і кідае Аляксею пад ногі/.

НАСТА. /Праз-соньня пяе сонма і жалосна/.

“Не грай, татачка, не грай…
Сэрцэйка майго не тузай…
Мяне брацейкі забілі”…

ПАДАР. /Катораму Аляксей і Бондар пачынаюць рукі вяроўкамі зьвязываць/. На гадзінку, толькі на гадзінку зайшоу я да вас… без благой думкі… сэрцэ прыцягнуло, сумны жаль загнаў… пусьціце зараз пайду… бяздольны