Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я! на векі пайду. Толькі пусьціце. На мукі не аддавайце… Я нешчасьлівы…

КРЫСТЫНА. Аднак-жэ і гэтаго матка калісь-ці на руках сваіх насіла… І галоўку яго калісь-ці бацька сваею рукою гладзіў…

МІКУЛА. /Праз увесь час змаганьня сядзіць тварам зьвернуты да сьцяны; плечы яго дрыжаць, галава трасецца, безперэстанку жэгнаіцца. Пры апошніх славах Падарожнаго ўстае с трудом і вялікі, цяжкі, ў белай апратцы, перэпаясаны цьвердым раменным поясам, падходзіць да мужчын. Голасам строгім/: Годзі! /Аляксей, хлопцы і Бондар праз момэнт ня слухаюць і вяжуць вяроўкай рукі Падарожнаго/.

МІКУЛА. /3 падвоенай моцай/. Годзі! Атступіцеся! /Мужчыны разступаюцца, — з рук Падарожнаго ззваліваюцца не завязаные ешчэ вяроўкі/.

МІКУЛА. /Да Падарожнаго/. Ідзі і не грашы болей… /Падарожны падае на калені і, ногі Мікулавы абнімаючы, галавой да іх туліцца/.

МІКУЛА. /Дастае з-за пазухі і ўсовае ў рукі Падарожнаго малы жмуток грошэй паперкамі, каторые Аляксей яму перш аддаў. Другой рукой робіць крыж над яго галавой. Голасна, паважна/. — Ў Імя Айца і Сына і Духа Сьвятога! Амэн! Ідзі і не грашы болей! З Богам, з Богам! Ідзі