Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб ды леты мае волю зналі,
То-б не запрапалі… /Песьня
перэрываецца/.

ПАДАРОЖНЫ. Як перш/. Тата, татачка, родненькі.

МІКУЛА. /Як перш/. Госпадзі Хрысьце міласэрны, ратуй людзей грэшных! /У тым часі, як жанкі пяюць песьні, Бондар і хлопцы стоўпіліся каля Аляксея, каторы ім кажэ нешта таемное ціха і з энэргічнымі рухамі, а часам пальцам паказывае на Падарожнаго, каторы, загледзіўшыся ў Сымона Мікулу, нічога на-вокал сябе не бачыць/.

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. Можэ гэта хто ведае хто?

БОНДАР. А мы атказываць будзем, што быў тут і пайшоў далей.

ДРУГІ С ХЛАПЦОЎ. Ніяк ня можна пусьціць яго, ня ведаўшы, хто ён.

АЛЯКСЕЙ. /Да хлапцоў, ціха/. Можэ гэта Рысь? /У разшпіляным казакіне, з папіросай у руках, з мінай гордай, падходзіць да Падарожнаго/. — А пашпарт, вашэ, маеш? Пакажы, вашэ, пашпарт; нам трэба ведаць, хто ты такі?

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. Пакажы пашпарт!

БОНДАР. Пашпарт пакажыце! Можэ ты той Рысь, катораго за кроў людзкую… /Падарожны ўскаківае з-за анкарка, вывіваючы кіём млынка так, што жалезнае акуцьцё мігаціць у сьвятле, і патскаківае да дзьвярэй/.

АЛЯКСЕЙ. /Хапаючы яго каля дзьвярэй/. То ты гэткі?! За-