Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на зямлі за ніскім анкаркам каля дзьвярэй садзіцца. Ўся хвігура яго хаваецца за анкаркам, пад каторым выстае толькі яго твар узбурэны, перэпужаны, жаласны, пануры. Сымон Мікула, ўсім цяжкім сваім целам падаўшыся наперад, угледаецца ў гэты твар/.

МІКУЛА. /Паднімаючы руку да чэла, дрыжачым перэпуджаным шопатам/. У Імя Айца і Сына…

КРЫСТЫНА. /Седаючы ізноў за прасьніцу/. Годзі людзей пужаць, Аляксей! Стыдайся — не дзяцюк ужо! Дзеўчаты засьпеваймо лепей. /Пяе; колькі жаноцкіх галасоў утуруюць ёй/.

Ой, валы мае, валы сівые,
Чаму, чаму не арэце?
Ой, леты мае, леты маладые,
Чаму-ж марна плывеце? /Песьня
перэрываецца/.

ПАДАРОЖНЫ. /З-за бочкі, за каторай перш прысеў, увесь час угледаючыся ў Сымона Мікулу, голасным шопатам, у каторым чуваць сьлязьлівую, сэрдэчную ноту/. Тата, татачка!

МІКУЛА. /Такім самым шопатам/. Госпадзі Хрысьце! Зьмілуйся!..

КРЫСТЫНА і ХОР ЖАНОК. /Пяюць/.

Каб валы мае пашу мелі,
То добра-б аралі;