Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла; разумных зараз у канцелярыю завязьлі і ў турму пасадзілі. Во як было; а ці было, ці не было — ня гневайцеся, людцы. Што знала, тое расказала, а за гэта чарачку гарэлкі дайце, бо ад доўгай гаворкі зусім у вачах замарочылося. /Бондар сьмяючыся падае Насьці чарку гарэлкі. Ўсе маўчаць, калаўроцікі круцяцца памалу-памалу, з-за прасьніц чутно колькі ўздохаў/.

АЛЯКСЕЙ. /Да дзеўчат/. Чаго-ж уздыхаеце, як на хаўтурах? /Да хлапцоў, сьмяючыся/. Перэпужаліся бабы казкі. Я-ж ім горшаго пуду наганю. /Хутка выгодзіць у сені і ешчэ хутчэй варочаецца, крычучы і с трэскам атчыняючы дзьверы/. Людцы, ратуйце, хто ў Бога веруе! Разбойнік Рысь ідзе! Во, во прыйшоў ужо. З нажом, з вострым такім прыйшоў. Гу--гу-гу-гу!.. /Сярод дзеўчат перэпалох, піск; пачынаюць адна за адну хавацца: Крыстына выскаківае з-за прасьніцы. Янка хаваецца за плечы бацькі. Адна толькі Наста астаецца на мейсцы: выпітая гарэлка разабрала яе, дык ацёршы галаву аб прыпечак, заснула. Падарожны на крык Аляксея: “Рысь ідзе!” Як апараны зрываецца з лавы, на каторай седаючы побач Алены слухаў у глбокай задумі Насьцінай казкі; цяпер с кіём сваім, крэпка сьціснутым у руках, кінуўся к дзьверам, але, калі сьмех хлапцоў паведаміў усіх, што гэта былі толькі жарты, затрымываецца пры дзьверах. Праз момэнт водзіць вачамі па ўсіх і па сьценах хаты, ды