Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нож у сэрцэ затапілі…
Пяском вочы засыпалі…
Красну вішню пасадзілі.

Дзівіцца пан, дзівуецца, а дудка іграе ды іграе…

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. /С падзівам/. А-а-а! О-о-о!

НАСТА. Прыехаў той пан у вёску, гдзе дурнога бацька і браты жылі; заняла яго ночка, прыходзіць да іх і просіцца на-нач. Пазволілі. Ён каней адпрог, увайшоў у хату і кажэ: “Заіграй, пане гаспадару, на гэтай дудцы, можэ яна вам што іншаго, чым мне, запяе”. Ўзяў стары дудку, іграць на ёй пачаў, а яна пяе: /Пяе/.

Не грай, татачка, не грай,
Сэрцэйка майго не тузай, —
Мяне брацейкі забілі,
Красну вішню пасадзілі…

Здзівіўся стары і даў тую дудку сыном, каб яны на ёй зайгралі. Іграюць разумные, а яна пяе: /Пяе/.

Ой вы, брацейкі, не грайце,
Майго сэрца не тузайце,
Гэта вы мяне забілі,
Пяском вочы засыпалі…
Красну вішню пасадзілі…

Тады ўсе дадумаліся ўсягусенькаго, пайшлі на магілку, аткапалі пясочэк, ды ўсё і знайшлі так, як дудка каза-