Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адзін раз стары, значыць бацька, кажэ: “Ідзіце, сынкі, у лес, а каторы з вас скарэй назьбірае берасьню ягад, таго я з багатай і прыгожай Ульянай жаніці буду”. Ульяна была не жартачкі як багата і надта харошая. Усе тры жаніцца з ёю хацелі; пайшлі тады ў лес і так зьбіраюць, так зьбіраюць, што ані распрастаюцца. Разумные падышлі да дурнога і пытаюцца: “А што, дурэнь, ці шмат назьбіраў ты ягад?” — “Э, кажэ дурэнь, ужо берасьцень поўны, і дамоў пайду”. Разумные глянулі ў свае берасьцені: Гдзе! ешчэ і паловы німа! Пазавідавалі дурному, ўзялі дый забілі, нож яму ў сэрцэ ўсадзілі…

ГАНУЛЬКА І ДЗЬВЕ ДЗЯЎЧЫНЫ. Ай!

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. /Ня верачы/. Вось так зараз узялі і забілі?..

НАСТА. /3 глубокім перэконаньнем/. Забілі. Нож у сэрцэ ўсадзілі, закапалі, пясочкам засыпалі і, каб незначна было, вішэньку над галоўкай яго пасадзілі, ды-й дамоў пайшлі. Ажно тут той самай дарогаю едзе пан; убачыў тую вішэньку і думае сабе: Зрэжу я сабе галінку і зраблю дудку. Зрэзаў галінку, зрабіў з яе дудку, едзе сабе дый іграе. А што-ж тая дудка іграе? Вось што! /Пяе/.

Не грай, паночку, не грай!
Сэрцэйка майго не тузай!
Мяне брацейкі забілі,