Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Настай завуць? У дварэ гаспадыней была?

НАСТА. /Паднімаючы руку да чэла/. Ў імя Айца… А вашэ скуль аб гэтым ведаеш?

ПАДАРОЖНЫ. /Не атказываючы Насьце, да гаспадара/. А даўно-ж гэта, пане гаспадару, гэту хату пабудавалі?

МІКУЛА. /Памалу, роўна/. Хата старая. Толькі не так даўно падрубіў я яе, ды вокны вырэзаў большые…

ПАДАР. Я-ж гэта і гляджу, што хата не зусім такая, як была.

БОНДАР. /Здзіўлены/. Ці-ж вы калі бывалі тут?

ПАДАР. /Не атказываючы і ядучы далей, разгледаецца кругом; крыху даўжэй затрымываюцца яго вочы на бондары і Аляксею, ажно ізноў лыжка вываліваецца яму з рук у міску/. Вось як! Старой нема ужо?! /Да Сымона Мікулы/. І Ясюка нема?

МІКУЛА. /Спакойна/. Якога Ясюка?

ПАДАР. /Сьмяючыся/. Якога? Гэта-ж трэйцяго сына вашаго, пане гаспадару.

АЛЕНКА. Ці вашэ тутэйшы, што так ведаеце ўсё?

НАСТА. Мусіць вы з некуль тут… з блізка?

БОНДАР. Не першыня вам тут быць… Ого!

НАСТА. /Прыстаючы/. Былі тут калі? былі, кажыце!

ПАДАР. /Неўспадзеўкі са злосьцю/. Ну, быў, быў! То-й што, што быў? /Маркуючыся, спакойна/. Наймаўся тут за рабочаго тады, калі двор будавалі. Пры будові новаго двара най-