Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КРЫСТЫНА. /Стаўляючы на стале міску са стравай і кладучы булку хлеба/. Ешце, калі ласка; чым ката багата, тым рада…

ПАДАРОЖНЫ. /Не атказываючы Крыстыне, да Сымона Мікулы/. Ня гневайцеся, пане гаспадару, але празяб я на нет. Каб так чарачку, чарачку…

СЫМОН МІКУЛА. Крыстына! дай гарэлкі. /Крыстына прыносіць і стаўляе перад гасьцём бутэльку і чарку. Сымон налівае чарку і, падносючы к губе, ківае галавою да гасьця/. На здароўе! /Налівае/.

ПАДАРОЖНЫ. /Бяручы чарку з рукі гаспадара і паднімаючы к губе/. На шчасьце! /Выпівае с прагавітнасьцю і з роўнай прагавітнасьцю пачынае есьці. Наста нясьмела падходзіць да стала, угледаючыся на бутэльку/.

МІКУЛА. /Да Насты/. Пій!

HАСTА. /Выпівае чарку гарэлкі, кланяецца укруг усім і рукавом кашулі выцірае губы/.

ПАДАР. /Перестаючы есьці/. А жонка ваша, пане гаспадару, ці жыве?

НАСТА. /Ажывіўшыся пасьля выпітай чаркі, перэпыняе гаспадару/. Даўненька ужо памёрлі, з дзесяць гадоў ужо, як па- мёрла…

ПАДАР. /Апусьціўшы на місу лыжку са стравай/. Памё-ё-р-ла. /Праз момэнт угледаючыся на Насту/. А цябе, цётка,