Старонка:У зімовы вечар (1910).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДАРОЖНЫ. Зьеў-бы, пэўна, што зьеў-бы сабе чэлавек, каб было што… Але лекаі мае, гады, пажорлі ўсё тое, што мой кухар прыдбаў на дарогу. /Сьмяецца, заціраючы рукі. Мае выгляд кепкуна, каторы патрапіць разьвесяліць усіх і хочэ дабіцца прыхільнасьці. Але голас захрыпае ў горлі, а з вачэй прагледае неспакой і голад/. …Два дні ў дарозі. Цъфуй! Памяць мне ў галаве замёрзла, ці што? Якіе два дні? Два тыдні ў дарозі… ўсё іду, ды іду, дый шукаю таго, што згубіў… Ня ведама толькі, ці згуба тая знойдзіцца? Ха-ха-ха! Чэлавек заўсягды нешта губляе па дарозі, а пасьля шукае сваей згубы… а пасьля не знайходзіць, а пасьля ў магілку цёмную і глухую. Ха-ха-ха!

СЫМОН МІКУЛА. Крыстына! дай яму есьці. /Да Падарожнаго/. Здалёку, ваша?

ПАДАРОЖНЫ. З Нямеччыны.

АЛЯКСЕЙ. Пэўне ў нейкую хвабрыку мяркуеце, бо немцы больш за ўсё ў хвабрыку прыходзяць.

ЯНУК. /С цікавасьцю/. Дык вы, дзядзька, немец?

ПАДАРОЖНЫ. Я ня немец, але з немецкаго краю іду. Ў фабрыку іду, гдзе палотны робяць, бо, кажуць, казармы будуюць, вось, можэ туды наймуся, бо мулярскую работу знаю… абы зарабіць… абы жыць…

БОНДАР і АЛЯКСЕЙ. Ой, гэта шчырая праўда; беднаму чэлавеку абы зарабіць, абы жыць…