Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да вайны (да 1914 г.) было ўжо 100 малачарскіх коопэратываў, згуртаваных у Саюзе. Коопэратывы выраблялі ў год 300.000 клг. масла. Вайна прыпыніла і разьбіла дзейнасьць і ў гэнай галіне. Пасьля вайны нанава наладжваецца праца з астаўшыміся 17 коопэратывамі. Бязумоўна, форма працы ў коопэратывах даваенных і ў першыя гады пасьля вайны была даволі прымітыўная.

Шмат лягчэй наладзіць працу ў коопэратыве спажывецкай. Капіталу вялікага ня трэба, даволі некалькі сот залатовак і гандаль вясьці можна. На коопэратыву малачарскую з прыладамі, машынамі, транспартамі і адумыслоўцамі трэба тысячы залатовак. Дык першыя малачарні былі пры тых спажывецкіх коопэратывах, дзе сабралася крыху запаснога капіталу. Невялікага капіталу хапіла на наладжаньне пераробкі і прадажы малых колькасьцяў малочных прадуктаў.

Круг дзейнасьці спажывецкіх коопэратываў невялікі — адна ці найбольш некалькі вёсак. Новыя малачарні былі абмежаваныя да тэрыторыі такое самое. Лёгка зразумець, што жыхары аднае вёскі не хацелі вазіць малака ў чужую коопэратыву, не хацелі, каб хто багацеў іхняю працаю Другім мамэнтам, які абмяжоўваў і звужваў плошчу дзейнасьці малачарні быў факт, што лягчэй аддаваць малако ў сваей вёсцы, чымся вазіць яго за некалькі кілёмэтраў. Калі малыя малачарскія коопэратывы мелі сярэдне дзенна 500 літраў малака (ад 150—200 кароў), дык масла мелі да 20 клг. за дзень. Зразумела, што якасьць масла ў такіх умовах не магла быць найлепшаю. У такіх бедных, маленькіх установах не магло быць добрых адумыслоўцаў малачароў. Далей, благое, ці прынамся не найлепшае, масла ня ме-