Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла тых купцоў, якія добра плацяць, масла трэба было прадаваць таней, азначыцца і сябры коопэратыву даставалі менш за малако.

Вось чаму можна назваць пару даваенную і першыя гады пасьляваенныя — прымітыўнаю гаспадаркаю малачарскаю ў Галіччыне. Народы з практыкаю ў гэнай галіне (Данія, Эстонія) даўно дайшлі да вываду, што толькі буйныя малачарскія коопэратывы могуць стрываць конкурэнцыю на гандлёвым рынку. Дык і украінскія коопэратыўныя дзеячы апынуліся ў цяжкай сытуацыі, калі сказалі сябром арганізацыяў, што хто хоча мець карысьць заўтра, хай сяньня крыху папрацуе. Трэба было навучыць людзей шырака глядзець. Нідзе ніколі ніякая справа не канчаецца на сваёй вёсцы, гміне. Толькі дурны, ці недальназоркі чалавек думае, што ўсё ў парадку, калі яму добра. Наадварот, кожны грамадзянін мусіць дайсьці да вываду, што тады будзе добра, калі ня толькі мне, ці нейкаму сваяку, а і суседу і зусім незнаёмаму з другое гміны будзе добра.

Украінская маса коопэратараў настолькі здысцыплінаваная, што без пратэстаў пачала праводзіць рэарганізацыю малачарняў у форме „Раённых малачарскіх супалак.“ Розьніца паміж даўнейшаю і новаю формаю будзе такая. Адна вёска ня дасьць скажам больш як 500 л. малака і ня купіць вялікіх машынаў, затое 10 вёсак патрапяць гэта зьдзейсьніць. Дык паасобныя коопэратывы малачарскія плацілі паі або грашмі (100—500 зал.), або аддавалі прылады сваіх малачарняў.

І на гэтым этапе не асталіся малачарні. Новыя дзяржаўныя вымогі адносна гыгіенічнае стараны працы прымусілі рэарганізавацца йшчэ шырэй. Сяньня арганізацыя наладжана так, каб адзін раён меў малако ад найменш 9.000 ка-