Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XI.

Ноччу, ах, ноччу
Хтосьці шапоча!
Голас прарочы…

„— Ганьба, о, ганьба над намі,
Сорам сябруе з сынамі.
Ныюць так раны.

Сьлёзным туманам
Засьцяцца вочы.
Ні праўды святое
Ні волі тое.
Чужынцы, напасьці,
Пакута падзелам.
Па беламу целу
Знаком ад нажа
Крывавіць мяжа.
І кажуць прапасьці…
Толькі — не,
Не пазбыць…
Ня міне
Чаму быць!..