Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мой дух не парух,
Не пагас праз вякі,
Паходняю сьвеціць
Пад хмараў павецьцю,
Гарыць і іскрыцца
Агнём бліскавіцай.
На родных узлоньнях
Натхненная сіла
Мазольных далоняў
Разьбіла, зьнішчыла
Ярма ланцугі;
Спаліла, скрышыла
Ўрокі благіх.
.....
Выходзяць дзяўчаты
Выгукваць вясну…
Я славу вам, хаты,
На дзідзе вярну!»

Голас яе…
Бурай пяе…