Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

X.

Ой, ня белыя галубы
Раніцою раненька
У блакіт шыбалі.
— Чаго рады быў?
Ці запраўды далі
Вабілі ясьненька?

Не драпежныя крумкачы,
Не чарнюськая хмара,
Нам нанесла гора —
Вамі, Крывічы,
Завалодаў вораг,
Насьмяяўся з мараў!..