Старонка:Уяўленьне (1923).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII.

Песьняў, песьняў, скочных чынаў:
Выцьві ночы аксаміт!
Перад скрыняй будучыны
Я — юнак Давыд.

Сэрцам верным
Сею лерна
Вешчы вершаў мак.
Над табой, Сыоне родны,
Перад сьвітам зоры згодна
Сталі ў тайны знак.

І сьвятлей за крыж
Ён азначыў выш.

Каб-жа Бог
Дапамог!..